За паўгадзіны 34-гадовы жыхар Беразіно двойчы папаўся п’яным за рулём.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, інцыдэнт адбыўся днямі ў Мінску. Раніцай супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на вуліцы Ваўпшасава спынілі экскаватар, каб праверыць у вадзіцеля дакументы. Ад мужчыны зыходзіў моцны пах алкаголю. Як патлумачыў парушальнік, напярэдадні ён выпіў два літры піва.

«Пры правядзенні агляду ў крыві парушальніка было выяўлена каля адной праміле алкаголю, — расказаў інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска Віталь Гуманаў. — Вадзіцель ад кіравання быў адхілены, і пасля складання адміністрацыйнага пратакола адпушчаны».

Аднак, замест таго каб сесці на грамадскі транспарт, мужчына вырашыў дабрацца дамоў на асабістым аўтамабілі. Праўда, далёка ад’ехаць ён не паспеў: на гэтай жа вуліцы парушальніка зноў спынілі інспектары ДПС. На гэты раз у трактарыста было канфіскавана вадзіцельскае пасведчанне на аўтамабіль.

Дарэчы, вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі В мужчына атрымаў толькі ў мінулым годзе і з дзясятага разу — менавіта столькі спроб яму спатрэбілася, каб вытрымаць тэарэтычны экзамен па Правілах дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?