Урачыстае адкрыццё абноўленай глядзельнай залы ў кінатэатры Беларусь» у Рэчыцы адбудзецца 3 мая.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, у межах дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» з мясцовага бюджэту былі выдзелены сродкі для капітальнага рамонту глядзельнай залы. Рамонтныя работы праводзіліся больш за паўгода. Цяпер у кінатэатры сцены аздоблены сучаснымі акустычнымі матэрыяламі, пераабсталявана падлога, закуплены новыя крэслы, у тым ліку «крэслы для закаханых». Зала абсталявана сучаснай акустычнай сістэмай Dolby Digital Surround. Агульны кошт работ склаў прыкладна 2 млрд. рублёў.

Для прэм'ернага паказу ў абноўленай зале абраны фантастычны фільм «Марскі бой». Аднымі з першых гледачоў стануць старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак і генеральны дырэктар прадпрыемства «Гомелькінавідэапракат» Аляксандр Лаўрыненка.

Кінатэатр быў адкрыты ў 1960 годзе. У 2007 годзе ў перыяд правядзення ў горадзе «Дажынак» быў праведзены капітальны рамонт хола і фасада будынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?