Лідар ультраправага Нацыянальнага фронту адмовілася падтрымаць кандыдатуру цяперашняга прэзідэнта Францыі.

Сама Лё Пэн набрала ў першым туры 18% галасоў і выбыла з прэзідэнцкай гонкі.

Паводле ацэнак палітолагаў, 6 мая, падчас другога тура галасавання, менавіта тыя, хто галасаваў за Лё Пэн, маглі стаць вырашальнымі для перамогі кансерватара Нікаля Сарказі над яго апанентам ад сацыялістаў Франсуа Аляндам. Сама Марын заявіла, што нікому не давярае.

Паводле апытанняў, Аланд атрымае перамогу з адрывам ад 6% да 10% галасоў выбарцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?