Як паведаміў «НН» гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут, раніцай 3 мая яго своеасабліва павіншавалі з Сусветным днём свабоды прэсы. На пад’ездах дома, дзе ён жыве, невядомыя расклеілі плакаты з чорна-белым здымкам і подпісам «Асцярожна, педафіл!»

Андрэй Пачобут аднёс адну з улётак у міліцыю і напісаў заяву.

Ён мяркуе, што такім чынам яму ў чарговы раз адпомсцілі за ягоную грамадзянскую пазіцыю і журналісцкую дзейнасць. Журналіст не выключае, што за правакацыяй можа стаяць КДБ.

***

Андрэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле «паклёп ў дачыненні да прэзідэнта», яму забаронены выезд за мяжу. «Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзейнай улады. Судовы працэс быў закрыты. Журналіст правёў за кратамі 3 месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?