Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года. Фашысцкая Германія напала на Польшчу. Праз два тыдні, 17 верасня 1939 года, на Польшчу напаў таксама Савецкі Саюз, тым самым дэ-факта ўступіўшы ў Другую сусветную вайну на баку фашысцкай Германіі. Няма сумневу, што Германія самастойна змагла б выйграць бітву з Польшчай, але Савецкі Саюз спяшаўся на разбор трафеяў.

Другая сусветная вайна скончылася 8 мая 1945 года капітуляцыяй фашысцкай Германіі. У такім выпадку, што за свята мы святкуем 9 Мая? Савецкае свята — капітуляцыю Германія падпісала 8 мая а 22.43, а па маскоўскім часе гэта было ўжо 0.43 9-га.

Лепей бы і Беларусі, разам з усёй Еўропай, святкаваць Дзень Перамогі 8 Мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?