Часта лепшыя нумары ў лепшых гатэлях называюцца прэзідэнцкімі. Гэта не значыць, што ў іх могуць спыняцца толькі кіраўнікі дзяржаў. Зоркі
Finance.tut.by склаў падборку самых элітных нумароў у гатэлях Мінска, даведаўся іх кошт і высветліў, якія знакамітасці ў іх спыняліся.
5 месца
«Планета»:
Плошча: 120 кв. метраў
Кошт: 5,07 млн рублёў (для замежнікаў), 3,4 млн рублёў (для беларусаў).
Гатэль «Планета» быў пабудавана да маскоўскай Алімпіяды 1980 года. Яе
У адміністрацыі гатэля «Планета» нам распавялі, што нумар практычна заўсёды заняты. Беларускія знакамітасці тут не спыняюцца, затое замежных хапае. Тут бывалі Хуліа Іглесіяс і Патрысія Каас.
Што тычыцца расійскай эліты, у
У гэтым нумары неаднойчы праходзілі кіназдымкі. Апартаменты ўжо «засвяціліся» у фільме «На спіне ў чорнага ката» і серыяле «Вольф Месінг».
4 месца
«Вікторыя»: Трохпакаёвыя апартаменты
Плошча: 120 кв. метраў
Кошт: 6,8 млн рублёў (1 чалавек), 6,9 млн рублёў (2 чалавекі)
«Вікторыя» пазіцыянуе сябе як
Прадстаўнікі беларускага бізнесу ў гатэлі таксама спыняюцца, але ў самыя дарагія апартаменты яны не засяляліся. Між тым попыт на іх можна назваць стабільна высокім. Звычайна гэты нумар здымаюць 6–8 раз за месяц, хоць здаралася, што яго браніравалі і 11, і 15 раз у месяц.
Самым каларытным госцем трохпакаёвых апартаментаў стаў шэйх з адной з арабскіх краін. Ён пражываў у іх месяц разам зжонкай-беларускай , дзецьмі і слугамі, якія гатавалі яму стравы нацыянальнай кухні проста ў нумары.
3 месца
«Мінск»:
Плошча: 175 кв. метраў
Кошт: 7,3 млн рублёў (1 чалавек), 7,5 млн рублёў (2 чалавекі)
Нягледзячы на прыстойны кошт прэзідэнцкага нумара, у гатэлі «Мінск» неаднойчы сутыкаліся з сітуацыяй, калі кліенты жадалі засяліцца ва ўжо забраніраваныя апартаменты. Напрыклад, аднойчы грамадзяне Ірана «ўвялі» тры лепшыя нумары ў дэлегацыі расійскіх палітыкаў.
Палітычная эліта нярэдка наведвае гатэль «Мінск». У
Пабывала ў гэтым нумары і цяжкая артылерыя расійскага
У
На пачатку 2012 года адміністрацыя гатэля амаль на 300 даляраў знізіла кошт на прэзідэнцкі нумар. У мінулым годзе ён каштаваў 1171 долар. На пытанне аб прычынах у гатэлі лаканічна адзначылі, што зніжэнне кошту зрабіла нумар больш даступным для кліентаў.
½ месца
Crowne Plaza Minsk: Прэзідэнцкі люкс
Плошча: 104 кв. метры
Кошт: 12,1 млн рублёў (1 чалавек), 12,5 млн (2 чалавекі)
У гатэлі Crowne Plaza Minsk 115 нумароў рознага класа. Кошт стандартных пачынаецца з 2,3 мільёнаў рублёў, самыя дарагія каштуюць больш за 1 тысячу еўра за ноч. Прэзідэнцкіх люксаў два. Да кожнага з іх вядзе персанальны ліфт. Нумары адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі афармленнем: адзін выкананы ў блакітных, а іншы ў ружовых танах.
На першым паверсе прэзідэнцкага люкса месціцца гасцёўня, кабінет, сауна, ванны пакой. На другім паверсе — спальня і другі ванны пакой. У апартаментах тры LCD тэлевізары, а ўся мэбля зробленая уручную ў Італіі.
Калі ў лепшым нумары гатэля «Мінск» пабывала нямала палітыкаў, то ў гэтых апартаментах спыняюцца ў асноўным сусветна вядомыя музыкі:
гурты Scorpions, Korn, 30 seconds to Mars, спявак Энрыке Іглесіяс. Таксама тут спыняўся самы багаты, паводле версіі часопіса Forbes, расійскі выканаўца — Стас Міхайлаў.
Часта беларускія кампаніі браніруюць прэзідэнцкі нумар для сваіх замежных партнёраў. Тут жа ідзе абмеркаванне шматлікіх інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў Мінску.
1–2 месца
«Еўропа»: Presidential Suite
Плошча: 124 кв. метры
Кошт: 12,1 млн рублёў (1 чалавек), 12,6 млн рублёў (2 чалавекі)
Гатэль «Еўропа» адкрыўся ў 2007 годзе. Каб паглядзець на гарадскую ратушу з акна прэзідэнцкага нумара, трэба мець у кашальку не менш за тысячу еўра. Апартаменты, размешчаныя на 6 паверсе, абстаўлены мэбляй беларускай вытворчасці. На кошт прэзідэнцкага нумара, як нам патлумачылі, уплывае не столькі раскоша інтэр’еру, колькі вялікая плошча, наяўнасць сауны і працоўнага кабінета.
Сусветныя зоркі, якія час ад часу заязджаюць у Мінск, аддаюць перавагу пяцізоркавым гатэлям. Такіх у беларускай сталіцы толькі два — Crowne Plaza Minsk і «Еўропа».
Адміністрацыя гатэля «Еўропы» інфармацыю пра сваіх гасцей выдаваць адмовілася.