За студзень-май 2012 года ў Беларусі станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі склала $1,514 мільярда. У параўнанні з мінулым годам гэта дасягненне - тады паказчык складаў гіганцкія -$3,3 мільярда. Аднак варта ўдакладніць, што ў сёлетнюю лічбу не ўключаны мыты за нафтапрадукты, якія Беларусь вяртае ў расійскі бюджэт. За пяць месяцаў яны склалі $1,857 мільярда. Такім чынам, сальда гандлю таварамі за выняткам мытаў склалася адмоўным у памеры $328 мільёнаў.
Тым не менш,
непасрэдна ў маі сальда нават з улікам мытаў атрымалася станоўчым - плюс $105 мільёнаў.
0
0
0
0
0
0