Намесьнік начальніка упраўленьне ўнутраных спраў Менаблвыканкаму спадар Шутаў заявіў грамадзкасьці, што міліцыя «забясьпечыць кругласутачную ахову комплексу Курапаты на бязвыплатнай аснове ня мае магчымасьці» і прапанаваў за ахову Курапатаў плаціць. Словы міліцэйскага начальніка камэнтуе па тэлефоне з Нью-Ёрку першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк.

Зянон Пазьняк: «Я такога не чакаў нават ад гэтай улады. Гэта нагэтулькі цынічна, што выглядае як пляваньне ў твар усім тым людзям, якія былі расстраляныя , і іхным дзецям, якія вырасьлі сіротамі. Цяжка ўявіць нават уладу, якая б магла падобнае паведаміць сваім грамадзянам. Гэта значыць -- абсалютна не паважаць ні людзей, ні дзяржаву, ні памяць, ні маральнасьць, нічога. Гэты выпадак унікальны. Я думаю, што ён проста ўвойдзе ў гісторыю, у гісторыю чалавечай нізкасьці. Я ня ведаю у хрысьціянскай гісторыі, каб нехта нешта падобнае мог сказаць. Хаця выпадкі прыватнага кшталту, крымінальныя, бываюць, але каб на ўзроўні дзяржавы афіцыйныя асобы так сябе паводзілі -- прыкладаў такіх не было. Ну, вось будзе першы прыклад. І ў гэтым таксама сэнсе гэты рэжым ўвойдзе ў гісторыю разбурэньня нацыі, гісторыі, маралі, культуры. Гэтую інфармацыю людзі павінны ведаць, яе можна даваць без камэнтароў. Хай людзі самі бачаць і ацэньваюць, якога маральнага ўзроўню асобы кіруюць, якая гэта ўлада, ці мае яна ўвогуле права на існаваньне».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0