Старшыня грамадскага Савета па маральнасці пра Мэрыліна Мэнсана чуў, але кліпаў і выступаў не бачыў. Таму асуджаць не спяшаецца.
«Яму патлумачаць, што ў нас ёсць закон аб адказнасці за такія рэчы. І ён гэта падчас канцэрта ўлічыць!» ― выказаўся Мікалай Чаргінец у інтэрв’ю Еўрарадыё.
Пад «такімі» рэчамі чыноўнік разумее сэкс на сцэне. А разбэшчаныя паводзіны Мэнсана падчас канцэртаў увайшлі ў легенды.Напрыклад, кажуць, што 1995 годзе ён на вачах у публікі зрабіў мінет гітарысту Nine Inch Nails, а ў 2001 годзе пацёрся чэлесам аб галаву сек’юрыці.
Ці паслухае Мэрылін Мэнсан рэкамендацыі беларускіх чыноўнікаў, убачым праз 4 месяцы. Скандальны амерыканскі рокер выступіць у Мінску 22 снежня.
0
0
0
0
0
0