Сябру калегіі па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргею Сідорскаму сёння прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомеля».

Рашэнне было прынята на 17-й сесіі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Ганаровае званне Сяргею Сідорскаму прысвоена за вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё эканамічнага патэнцыялу Гомеля.

***

    Сяргей Сідорскі нарадзіўся ў Гомелі 13 сакавіка 1954 г., тут жа правёў значную частку свайго жыцця. Пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1976) прайшоў шлях ад майстра да кіраўніка Гомельскага завода радыётэхналагічнага абсталявання, затым узначальваў гомельскае навукова-вытворчае аб’яднанне «Ратон» (1992–1998). Працаваў намеснікам, першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама (1998–2001).
    Быў намеснікам прэм’ер-міністра (2001–2003), прэм’ер-міністрам Беларусі (снежань 2003 — снежань 2010).
    13 снежня 2011 г. прызначаны членам калегіі па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?