Запатэнтавана зброя, сыравінай для якой могуць служыць адкіды жыццядзейнасці танкістаў, піша ў аўторак у газеце The Guardian Марк Абрахамс — арганізатар Шнобелеўскай прэміі і выдавец часопіса Annals of Improbable Research.

У публікацыі прыведзены чарцёж танка ў разрэзе і паказана схема стрэлу.

Тлумачыцца, што байцы, не выходзячы з танка, проста падчас бітвы павінны сабраць свае біялагічныя адкіды, змяшаць іх з выбухоўкай, спакаваць у снарады і абстраляць ворага.

Незвычайны від зброі вынайшаў пецярбуржац Аляксандр Сямёнаў. У 2009 г. ён атрымаў у Расіі патэнт на сваё вынаходніцтва. Афіцыйна зброя называецца «Выдаленне біяадкідаў з ізаляванага жылога адсеку ваеннага аб’екта і яго рэалізацыя».

Ключавая фраза ў апісанні вынаходкі, на думку журналіста газеты, такая: «Зброя зараджаецца адмысловымі снарадамі ў зоне бяспекі або паблізу прывабных для паражэння варожых мэтаў».

Бясспрэчнай перавагай новай зброі з’яўляецца здольнасць з дапамогай яе выкарыстання прыбіраць з танка адкіды, якія даюць непрыемны пах, асабліва ва ўмовах, калі ўсярэдзіне баявой машыны салдатам даводзіцца знаходзіцца па некалькі дзён.

Снарад вылятае з танка і плюхаецца проста на ворага. «Гэты метад вядзення вайны закліканы душыць дух і прыгнятаць псіхіку суперніка», — цытуе аўтара матэрыялу InoPressa.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?