Аляксандр Валадзько страляе рэдка, затое як!
Такога пачатку ў Лізе чэмпіёнаў ад беларускага чэмпіёна не чакалі, відаць, самыя вялікія аптымісты і прыхільнікі клуба.
Ужо ў самым пачатку гасцявой сустрэчы з французскім «Лілем» успомніў пра сваю «гармату» Аляксандр Валадзько. Апорнік БАТЭ прызнаваўся, што страляе рэдка, затое як! Ягоным ударам наЯшчэ адно прывітанне ад Валадзько галоўнаму трэнеру зборнай Георгію Кандрацьеву, які ўпарта не заўважае футбаліста.6-й хвіліне можна любавацца бясконца. Настолькі добра мяч лёг на нагу і трапіў дзявятку «паўночных догаў» (так называюць «Ліль»).
19.09.2012 Лилль - БАТЭ from stanyuk on Vimeo.
Здавалася, пасля такога жвавага пачатку нашы адыдуць назад. Так, «Ліль» правёў некалькі атак, але неяк бяззуба. Затое ў цэнтры поля БАТЭ быў Аляксандр Глеб. Менавіта наша зорка пачала атаку, з якой забіваўся другі гол.
БАТЭ выйшлі ў атаку «тры на тры». Глеб аддаў Паўлаву, а той — Радзівонаву. Афсайд быў у гэты момант, але суддзя не заўважыў — 0:2.
А на43-яй хвіліне Эдгар Аляхновіч перадаў яшчэ адно прывітанне Мікаэлю Ландро. Прычым гэты гол барысаўцаў увогуле быў забіты вельмі проста, пры поўнай адсутнасці абароны французаў.
На
Здавалася б, такія надзейныя лічбы першага тайму зробяць другую палову лёгкай прагулкай. Дзе там! «Ліль» даказаў, што не выпадкова таксама гуляе ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
Барысаўскі атрад на чале з Гарбуновым гераічна (іншага слова тут не падабраць) адбіваўся, калі «догі» плялі свае карункавыя атакі ля нашых варот.
Зрэшты, рэдкі вылазкі ў зону суперніка ўсё ж здараліся. Нават Глеб адважыўся на ўдар (!), але прамахнуўся.
«Ліль» відавочна недаацаніў БАТЭ, за што і паплаціўся. Першы тайм у выкананні каманды Віктара Ганчарэнкі быў паказальным. Так бы і з «Баварыяй» 2 кастрычніка ў Мінску.
* * *
У другім матчы ў нашай групе «Баварыя» перамагла «Валенсію» — 2:1.