Праз некалькі дзён міліцыянт-кіроўца Міхаіл Булаўка ў выходны дзень прыехаў да сваіх родных у вёску Прудок Калінкавіцкага раёна. Менавіта там ён і ўбачыў скрадзенае аўто. Удакладніўшы ў прадаўца мясцовай крамы, каму з жыхароў належыць транспартны сродак, па тэлефоне звязаўся са сваімі калегамі.

Мазырскія міліцыянты выехалі ў вёску, каб затрымаць угоншчыка на машыне. Аднак той, даўшы газу, вырашыў збегчы. Міліцыянты пачалі пераслед. Да аперацыі «Перахоп» падключыліся калегі з Калінкавіцкага раёна. Неўзабаве злачынца быў затрыманы.

Ужо высветлена, што выкрадальнікаў было двое. Таксама стала вядома, што раней судзімыя жыхары Калінкавіцкага раёна датычныя да здзяйснення яшчэ дзесяці крадзяжоў з аўтатранспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?