Гісторык Ігар Кузняцоў пракаментаваў заяву прадстаўніка КХП-БНФ Валера Буйвала пра тое, што яго абвесцілі персонай нон-грата ў Курапатах.

«Гэты першы выпадак у практыцы, у тым ліку і таталітарных краінаў, калі грамадская арганізацыя забараняе чалавеку наведваць нейкую тэрыторыю. Тым больш тут гаворка ідзе пра месца пахавання», — заявіў Кузняцоў. «Гэта ўсё адно, што забараніць чалавеку ісці на могілкі. Гэта тое самае, што сказаць: «Вашы погляды нас не цікавяць. Гэтая тэрыторыя нам падведамственна».

«Калі КХП-БНФ з’яўляецца „смотрящей“ за гэтай тэрыторыяй, то яны павінны пра гэта заявіць. Уласна, яны ўчора і заявілі, што гэта нашая тэрыторыя», — кажа Кузняцоў.

Гісторык адзначае: «Гэта катастрофа для гэтай партыі, лідара Пазняка».

Ігар Кузняцоў дадаў, што і надалей будзе наведваць Курапаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?