17 лістапада да гадавіны смерці вядомага беларускага краязнаўца і стваральніка ўнікальнага музея ў Старых Дарогах сваякі маюць намер адкрыць помнік грамадскаму дзеячу, а таксама наведаць мясцовыя могілкі ды распавесці пра будучыню прыватнай калекцыі Анатоля Белага.

Для ўшанавання памяці бацькі са Злучаных Штатаў Амерыкі прыехала яго дачка. Вольга Белая запрашае журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей да будынка музея ў Старых Дарогах (вул. Садовая, 52) у суботу 17 лістапада а 13 гадзіне.

Анатоль Белы нарадзіўся 10 снежня 1939 года ў Старых Дарогах Мінскай вобласці. Беларускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967). З 1995 года выкладаў у БДУ. Старшыня грамадска-асветніцкага клуба “Спадчына” (1984). Член Саюза мастакоў Беларусі (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999). Прафесар, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра (Англія, 1999). Член Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Мінск, 2005).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?