Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла з днём нараджэння.

«Ваша прадстаяцельства з’яўляецца прыкладам сапраўднага падзвіжніцтва, вернасці выбранаму шляху і пастырскаму абавязку. Пад Вашым першасвяціцельскім кіраўніцтвам Праваслаўная царква імкнецца пашыраць магчымасці для ажыццяўлення сваёй высокай місіі, прапаведуючы адвечныя ісціны і маральныя каштоўнасці, займаючыся сацыяльным служэннем і дабрачыннасцю, удзельнічаючы ў выхаванні і асвеце падрастаючага пакалення», — гаворыцца ў віншаванні.

«Нядаўні візіт у нашу краіну стаў яшчэ адным сведчаннем Вашай сяброўскай падтрымкі Беларусі. З асаблівай цеплынёй я ўспамінаю нашу сустрэчу і запэўніваю, што Вы заўсёды будзеце дарагім і жаданым госцем на беларускай зямлі», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?