Адамовіча «здала» жанчына

Без чатырох дзён два месяцы шукала міліцыя Савецкага райаддзелу сталіцы паэта Славаміра Адамовіча. 8 лютага павінен быў скончыцца тэрмін, на працягу якога праваахоўныя органы мелі права высунуць аўтару верша «Убей президента» абвінавачваньні ў арганізацыі несанкцыяванага шэсьця і спаленьня расейскага трыкалёру 8 сьнежня 1999 году. Хутчэй за ўсё, Адамовіча так бы й не знайшлі, каб ня нашы пільныя грамадзяне. Камэндант інтэрнату ПТВ-24, у якім жыве Славамір, Галіна Лук’янаўна Міхейчык, 4 лютага «здала» паэта ў рукі міліцыі, што называецца, на самым узыходзе сонца.

Пасьля затрыманьня падпальшчыка сьцяга даставілі ў суд Савецкага раёну, дзе Адамовічу судзьдзя Казадаеў вынес прысуд: 50.000 беларускіх рублёў штрафу. Цікава, ці перападзе грамадзянцы Міхейчык з гэтых штрафных тысячаў хоць сотня-другая?

Раман Краёвец


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0