сабачыя гісторыі

 

Саюз нерушымы

Ад Граждана

Ва первых страках пішу Вам з агарчэньням атнасіцельна вапроса пра Граждана і Сабаку. Вот Вы напячаталі стацьцю “Гімн-канструктар” ад імені быдта бы Граждана. А дзе Сабака — верны друг і таварыш, можна сказаць, усяго чалавецтва? Эта — ва-первых. Ва-ўтарых, Граждан у стацьці зусім не настаяшчы Граждан, як прадставіцель рабоча-красьцянскага народа, якім мы зьяўляемся ў нашай стране, а натуральная паддзелка!!! Што відаць з таго, як ён вытарашчыў вочы і разявіў рот на фотцы. К таму жа, усяго два зубы ў роце ў гэтага быдта бы Граждана. Значыць, выбілі па п’янцы, як у няўстойчывага ціпа, у то ўрэмя як толька адны ўстойчывыя Гражданы маюць права рашаць, які гімн нужан РБ, а які нільзя ні ў якім разе.

Вам, газэтчыкам, ляпей было б ня ставіць сьпіцы ў калясьніцы, а фарміраваць абшчэсьцьвенная мненьне, на кожнай страніцы напамінаючы, безь якіх словаў гімн — ня гімн. Слава гэці такія: “Саюз нерушымы рэспублік свабодных сплаціла навекі вялікая Русь”. Да словаў Купала-Коласа абрашчацца ня стоіць, бо калі б яны былі жывыя на гэта ўрэмя, дык хадзілі б на міцінгі і шэсьці ў первых радах і разам з зубром крычалі б “Жыве Беларусь!”

Калі ўсё станецца так, як я хачу, будзе ўцьвярждзён очань прымяніцельны гімн, а кагда яго будзе іспалняць аркестар, усе Гражданы будуць стаяць па стойцы “сьмірна”, і я ў первую вочарадзь, а мой верны друг і спутнік жызьні Сабака будзе выць ад радасьці. Харошы будзе гімн, туды яму і дарога.

З камунісьцічаскім прыветам Віктару Шніпу —

Граждан з Баранавіч

 

Пане Граждане,

я Вам ніякая не мамаша і тым больш не дарагая мамаша! І ня трэба мне кончыкі пальцаў цалаваць, бо я Вас ведаю. Спачатку кончыкі пальцаў цалуеце, а пасьля ў нас са стала відэльцы прападаюць. Хопіць мне аднаго, што Вы Віцю Шніпа любіце і шануеце. Хлапчук ён варты, каб за яго піць ня толькі пачынаючы з польскіх Калядаў і сканчаючы рускім Вадохрышчам, а і цэлы год напрапалую, бо, як Вы ласкава заўважылі, ён хоць і тварам Лабэцька, але файнейшы і швэндаецца толькі па фільгармоніях і па дзевачках. Ну а тое, што ён цягаўся да Лявы Таўстога, да Маякоўскага і да сьвятых мошчаў у маўзалей, то гэта, каюся, мой недагляд. І крычала я на яго, і на ноч міліцыянтамі страшыла, і дубчыкам па яго няшчаснай сьпінцы хадзіла, а ён гне сваё: “Буду сынам Янкі Купалы!” Ну што мне зь ім, паразытам, рабіць? А пра нерукатворны Віцеў памятнік я даўно ўжо і бяз Вас ведаю. У яго гэтых памятнікаў, як у мяне на прыпеку пустых гаршкоў. І казала яму я: не рабі ты гэтых нерукатворных памятнікаў, бо да дабра яны цябе не давядуць, а ён робіць іх і робіць. Ну вось і даскакаўся хлапчук, і цяпер пра гэта ўсе ведаюць. Яму слава. А мне сьлёзы нечалавечаскія. Так што Вы, пане Граждане, са сваёй шадэўрай “Шахерызадай” у поўным адрубоне, і не дачакацца Вам прэміі, а мне ад Вас адшпілкі да пэнсіі. А Віцьку Вы беражыце, бо ён яшчэ ўсім нам прыгадзіцца пры пастраеньні на вочную стаўку і нам ад яго будзе вялікая карысьця ў смысьле нерукатворнага памятніка, бо я ўжо жэншчына гадаваная і не прывычная, каб мяне называлі рознай там мамашай і тым больш дарагой мамашай. Я ж заўсёды

Ваша Маць


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0