Мінгарвыканкам праводзіць грамадскае апытанне пра брэнд горада. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў
На сайце www.minsk.gov.by у рубрыцы «Ваша меркаванне»У гарвыканкаме адзначаюць, што думкі мінчан важныя для стварэння брэнда сталіцы.інтэрнэт-карыстальнікам задаюць пытанне: «Якія асацыяцыі выклікае ў вас Мінск?»
Як паведамлялася раней, даследчы цэнтр INSTID (Вялікабрытанія) распрацаваў канцэпцыю брэнда Мінска. Замоўцам праекта выступае
У адпаведнасці з распрацаванай канцэпцыяй брэнда Мінска яго вартасцямі з’яўляюцца бяспека, метадычнасць, размеранасць, магчымасці для развіцця. Характар Мінска вызначаны як «сучасны, функцыянальны, выразны, рытмічны і ўраўнаважаны». У якасці колеру Мінска прапанаваны блакітны — «мінскі блакіт». Элементамі візуальнага стылю горада стане арнамент блакітных і белых палос роўнай шырыні, якія размешчаны пад пэўнымі вугламі. Чакаецца, што гэты малюнак будзе выкарыстоўвацца ў афармленні сталічных будынкаў, транспарту, сувеніраў. Зараз таксама распрацоўваецца «мінскі шрыфт», «водар Мінска», які будзе выкарыстоўвацца пры стварэнні сувеніраў — свечак, асвяжальнікаў паветра. Акрамя таго, ствараецца «мінская музыка». Ужо вядома, што гэта будзе мелодыя без слоў з «цягучымі фразамі», выкананая струннымі інструментамі.