Памежнік забраў пашпарт і выйшаў з цягніка. Калі ён вярнуўся, то быў вельмі нэрвовы — кажа Радзівіновіч.
Вярнуўшыся, памежнік загадаў Радзівіновічу забраць свае рэчы й кіравацца за ім. На працягу шасьці гадзінаў журналіста трымалі ў памяшканьні без прыбіральні. Памежнікі на працягу гэтага часу зьмяняліся й ніхто ня мог растлумачыць, што адбываецца. У рэшце адзін з памежнікаў паведаміў, што віза й пашпрат — у парадку.
Пазьней Вацлаву Радзівіновічу патлумачылі, што беларуская дзяржава ня раіць яму езьдзіць у Маскву празь Беларусь. Журналісту прапанавалі падарожнічаць самалётам, альбо аб’яжджаць праз Украіну.
Беларускія памежнікі пасадзілі журналіста ў цягнік, які накіроўваўся ў Польшчу. Каля 7 гадзіны раніцы Радзівіновіч быў у Тэрэспалі.
Аднойчы Радзівіновіч ужо быў дэпартаваны зь Беларусі, але тады беларускія ўлады не паставілі яму ў пашпарт адпаведнай пячаткі.