На Століншчыне чарговы раз шукаюць дзяўчыну, якая некалькі дзён таму пайшла ў школу і не вярнулася дахаты. Гэтым разам знікла васьмікласніца з в. Малыя Віктаравічы

З паведамленнем пра знікненне дзяўчынкі ўвечары 17 студзеня ў Столінскі РАУС звярнулася маці.

Па словах жанчыны, днём 15 студзеня яе 13-гадовая дачка пайшла на заняткі ў Стружскую сярэднюю школу і знікла. Васьмікласніца сыходзіла з дому і раней, яна знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

***

З пачатку гэтага года ў Столінскім раёне гэта ўжо другі зафіксаваны выпадак сыходу непаўналетняй. У пачатку студзеня некалькі дзён шукалі зніклую ў навагоднюю ноч 9-класніцу з пасёлка Рэчыца. Школьніца была знойдзена жывой у суседніх Манькавічах, дзе яна ў кампаніі іншых людзей хавалася ў падвале старога дома.

А год таму ў Столінскім раёне прапала 13-гадовая Юлія Ляшук з в. Лядзец. У навагоднюю ноч яна не вярнулася з дыскатэкі, а праз два тыдні недалёка ад яе хаты было знойдзена цела дзяўчынкі. У дачыненні да двух аднавяскоўцаў, прызнанымі вінаватымі ў яе гібелі, вынесены прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?