У суботу, 16 сакавіка, цэнтр цыклону будзе адступаць з тэрыторыі нашай краіны на цэнтральныя рэгіёны Еўрапейскай Расіі.
Ноччу і раніцай у многіх раёнах, а днём па ўсходняй палове краіны захаваецца снег, завіруха і снежныя заносы. Ноччу па паўночным усходзе чакаецца моцны снег.На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -3 .. -9°С, па заходняй палове -10 .. -14°С, максімальная днём -1 .. -7°С.
У нядзелю, 17 сакавіка, снегапады спыняцца. Толькі па ўсходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. Дарогі месцамі будуць слізкімі. Вецер паўночны ўмераны, па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -8 .. -14°С, па паўночным захадзе -15 .. -20°С, максімальная днём -2 .. -8°С, па паўночным усходзе да -10°С.
У панядзелак, 18 сакавіка, будзе без істотных ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах не выключаны невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, днём па паўднёвым захадзе парывісты.
Тэмпература паветра: мінімальна ноччу -14 .. -20°С, месцамі -21 .. -27°С, максімальная днём -2 .. -8°С, па паўночным усходзе да -10°С.
0
0
0
0
0
0