Лукашэнка мяркуе, што Праваслаўная Царква мае патрэбу ў рэфармаванні. Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы перад журналістамі.

«Дзякуй Богу, што наша Царква не хварэе той заразай, якой захварэла царква на Захадзе.

Пра гэта ўсе чулі: педафілія, «блакітныя», «ружовыя», «зялёныя», — чорт ведае што там робіцца», — сказаў ён.

«Але хварэць мы ўжо пачынаем, і думаю, тут Праваслаўная Царква з дзяржавай недапрацоўваюць. Мы можам страціць цэлае пакаленне моладзі. Дарэчы, пра гэта кажа і Папа Францішак», — адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што ён з’яўляецца прыхільнікам таго,

«каб наша Царква паступова рэфармавалася, пачынаючы ад царкоўнай мовы».
«Доўгія малебны, службы, пропаведзі… А дарослае пакаленне, бабулькі проста не вытрымліваюць гэтага», — заўважыў ён.

Таму, на яго думку, «трэба быць больш кароткімі, кампактнымі, больш сучаснымі».

«Я супраць таго, каб людзі прыходзілі і дзве-тры гадзіны слухалі малебен на нагах, не маючы магчымасці прысесці», — сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка з’яўляецца праціўнікам таго, каб Царква будавала «велізарныя храмы». «Яны павінны быць утульнымі, для душы, не трэба ціснуць на чалавека», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што сказаў пра гэта адкрыта, бо «ў нас малады, актыўны, абсалютна здаровы патрыярх, якога паважае моладзь».

«Таму надзея на нашага патрыярха, святароў. Я рызыкнуў агучыць свой пункт гледжання, і думаю, нам ёсць над чым задумацца. У Беларусі мы пра гэта падумаем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?