Акцыі расійскай кампаніі «Уралкалій» падаражэлі на 7% да апоўдня і працягваюць расці ў чаканні вырашэння канфлікту з беларускім бокам. Пра гэта сведчаць звесткі Маскоўскай біржы.

Да 12.20 маскоўскага часу акцыі «Уралкалія» выраслі ў цане на 6,9% да 174 руб.

Раней у СМІ з’явілася інфармацыя, што галоўны акцыянер кампаніі «Уралкалій» Сулейман Керымаў нібыта прадаў свой пакет акцый (21,75%). Прадстаўнік прадпрымальніка абверг інфармацыю, сказаўшы, што прапановы сапраўды паступаюць.

Рост цаны акцый тлумачыцца чаканнем заканчэння канфлікту «Уралкалія» з Беларуссю ў выпадку змены асноўнага акцыянера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?