Здавалася б, перажыўшы песню паўднёвакарэйскага рэпера Psy пад назвай Gangnam Style, патанчыўшы вар’яцкі Harlem Shake, чалавецтва мусіла б супакоіцца. Але не.

Новым вірусным хітом інтэрнэту стала песня нарвежскага дуэту Ylvis пад назвай The Fox, г.зн. «Ліс». Сэнс яе ў тым, што кожны ведае гукі, якія сыходзяць ад сабакі, ката альбо слана. Але як "гучыць" лісіца -- дакладна невядома. Адзін з варыянтаў - Ring-ding-ding-ding-dingeringeding!

Ylvis – дуэт Борда і Вегарда Ілвісокераў існуе ўжо болей за дзесяць год. Дасціпныя нарвежскія комікі на радзіме сапраўдныя зоркі – яны ствараюць гумарыстычныя шоу, працуюць у вар’етэ, выступаюць з сімфанічным аркестрам. Аднак, як такое часам здараецца, сусветная папулярнасць напаткала іх там, дзе яе ніхто не чакаў.

Песня The Fox спачатку планавалася як нумар для чарговага ток-шоу. У верасні «Ліс» трапіў на YouTube – каб прыцягнуць увагу нарвежскіх тэлегледачоў. За два тыдні ролік паглядзела 45 мільёнаў гледачоў.

Для комікаў такі поспех стаў сапраўдным шокам, попыт на творчасць дуэта вырас у геаметрычнай прагрэсіі – 189 мільёнаў праглядаў, ТОП-10 часопіса Billboard і цікавасць прэсы. Адразу знайшліся іншыя песні, не такія перспектыўныя як «Ліс», аднак таксама сімпатычныя.

Нават песня на расейскай мове з устаўкамі на кыргызскай – Janym.

Пра паўнавартасны альбом Ylvis не думаюць – паабяцалі пару сінглаў, адзін з якіх, Stonehenge, набраў сціплых 11 мільёнаў праглядаў.

Інтэрнэт-хіты ад Ylvis выглядаюць вельмі якаснымі – яны, у адрозненні ад Gangnam Style, адпачатку пісаліся як жарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?