У межах акцыі «Гістарычны тыдзень» у Віцебску пройдзе пройдзе прэзентацыя свежавыданай манаграфіі доктара Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма». Аўтар адкажа на ўсе пытанні!
На сустрэчы будуць таксама прадстаўленыя іншыя гістарычныя выданні:
— манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,
— Алега Латышонка. «Жаўнеры БНР»,
— Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»,
— Марка Бартушкі. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»,
— Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,
— Зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»,
— Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,
— «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час»,
— Алеся Белага «Хроніка Белай Русі»,
— Эдмундаса Гімжаўскаса«Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.»,
— толькі што выдадзенае другое выданне кнігі «Балахоўцы» (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Асобны атрад БНР у Прабалтыцы»,
а таксама свежыя нумары «ARCHE» і дзясяткі іншых выданняў.
Сустрэча пачынецца а 18.30 у Еўрапейскім клубе (вул.1-я Сенненская, д.5).
Даведкі па т.: (29) 550 7969.