Адпаведнае рашэнне прыняло кіраўніцтва клуба з меркаванняў эканоміі.

У чэмпіянаце Беларусі «Бярэсце» заняло чацвёртае месца. Берасцейкі атрымалі магчымасць заявіцца у Кубак выкліку, аднак магчымасцю не скарысталіся.

Па словах галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Саўко, каманда свае сілы ацэньвае рэальна. Клуб не хоча выдаткоўваць немалыя грошы на паездкі, каб безвынікова паўдзельнічаць у гульнях.

Саўко: «У Брэсце, вы ж ведаеце, БГК на першым месце, таму ўсе фінансы ідуць у мужчынскую каманду. Хацелася б паболей грошай, каб набыць добрых гульцоў, але на чым стаім, на тым стаім… Я лічу, што ў нас нядрэнная каманда, але на Еўропу мы яшчэ не даспелі».

Нагадаем, што ў брэсцкай мужчынскай каманды справы выглядаюць значна лепш. БГК імя Мяшкова — сёлетні пераможца і чэмпіянату Беларусі, і Кубка Беларусі. У наступным сезоне берасцейцы выступяць у Лізе чэмпіёнаў, куды прайшлі без кваліфікацыйнага адбору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?