гульная працягласць параднага разліку тэхнікі, якая прыме ўдзел у парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што пройдзе 3 ліпеня ў Мінску, складзе больш як 1500 м.

Паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У ваенным парадзе прымуць удзел больш як 3700 ваеннаслужачых і каля 240 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. Адразу пасля пешых разлікаў перад глядацкімі трыбунамі пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У год 70-годдзя вызвалення Беларусі на парадзе будуць прадстаўлены ўзоры тэхнікі 30-х і 40-х гадоў мінулага стагоддзя, дзякуючы якой быў спынены першы націск захопнікаў у пачатковы перыяд вайны і дасягнуты значны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі.

За калонай тэхнікі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні Узброеных Сіл Беларусі.

Сярод іх: танкі - Т-72Б; баявыя машыны пяхоты - БМП-2; бронетранспарцёры - БТР-80; самаходная гаўбіца 2С19 «Мста-С»; сістэмы рэактыўнага залпавага агню «БелГрад» і «Смерч»; зенітныя ракетныя комплексы «С-300ПС», «С-300В» і «Тор-М2»; ракетны комплекс «Точка»; аўтамабілі «Багатыр».

Акрамя таго, мінчане і госці сталіцы змогуць таксама ўбачыць ваенную тэхніку Узброеных сіл Расіі:

самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» і зенітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыумф», а таксама браніраваныя мнагамэтавыя машыны «Тыгр».

Таксама 3 ліпеня ў небе над Мінскам пройдзе паветраны парад, дзе будуць прадстаўлены асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі беларускай арміі.

26 чэрвеня ваенная тэхніка пройдзе па вуліцах Мінска — гэта будзе першая трэніроўка ў гарадскіх умовах перад парадам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?