Адзін нарвежскі заўзятар паставіў на тое, што ў матчы Італіі супраць Уругвая форвард паўднёваамерыканцаў Луіс Суарэс каго-небудзь укусіць. І гэта здарылася! На 78 хвіліне сустрэчы ад зубоў нападаючага пацярпеў абаронца італьянцаў Джорджа К'еліні. А нарвежскі заўзятар выйграў 5600 крон (каля тысячы даляраў), паставіўшы ўсяго 32.

 

Улічваючы тое, што гэта ўжо не першы выпадак, калі Суарэс кусае суперніка на полі (раней ад яго зубоў ўжо пацярпелі гульца ПСВ Отман Баккала і Браніслаў Іванавіч з «Чэлсі»), такія паводзіны уругвайца неадкладна сталі падставай для рознага роду жартаў.

Шматлікія заўзятары адразу ж узгадалі папярэднія падобныя выхадкі Суарэса.

А тым часам эксперты вызначылі: Луіс даўно збіраўся напасці на К'еліні. У пацверджанне кадры з леташняга Кубка Канфэдэрацый:

 

Можа, ён проста аматар італьянскай кухні?

Магчыма, нават вялікі яе знаўца?

 

Ці ўвогуле кухар у душы?

 

А калі справы з харчаваннем на мундыялі дрэнныя, то тады ўсё зразумела.

 

Хоць не ўсё. Многія ж адразу ўбачылі ў Суарэсе вампіра. Які падчас гульні пераўвасабляецца,…

… ціхенька падкрадаецца да сваіх апанентаў і робіць сваю чорную справу. Зборнай Італіі, дарэчы, вельмі пайшлі б гетры падобнай расфарбоўкі. Асабліва пасля такой гульні на чэмпіянаце.

А распранальня «Ліверпуля» з некаторых часоў выглядае менавіта так. Думаецца, што ў зборнай Уругвая для Луіса таксама абсталявана асобнае месца.

Некаторыя ўжо паспяшаліся адправіць Суарэса на здымачную пляцоўку. Вось яна — рэальная гісторыя вампіраў сярод людзей!

 

 Стэфані Маер такое і не снілася!

 

 Сёй-той ужо прадставіў здагадкі, адкуль у форварда такія схільнасці.

 

Але ёсць і іншыя параўнанні з культавымі кінаперсанажамі. Нават і не надта чалавекападобнымі, мякка кажучы.

Кагосьці нават пацягнула на канкрэтны хорар. Раптам вампірызмам справа не абмяжоўваецца…

 

…і Луіс пайшоў сцежкай доктара Лектэра?

 

Як заўжды, адразу ж знайшліся спецыялісты, якія не толькі паставілі Суарэсу дыягназ, але і прапанавалі радыкальныя метады лячэння хваробы.

 

Вельмі радыкальныя.

 

Зусім радыкальныя.

 

Нават занадта радыкальныя.

А камусьці хочацца паглядзець на сустрэчу Луіса Суарэса з аўтарам іншага сусветна вядомага ўкусу.

 

Як бы там ні было, лёс форварда вырашыць дысцыплінарны камітэт ФІФА. Але без залежнасці ад гэтага рашэння Луіс застанецца класным форвардам і вясёлым хлопцам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?