Польскі салдат падчас сумесных з Літвой і Украінай вучэнняў «Кляновая арка-2012». Фота: Petras Malukas/AFP/East News

Польскі салдат падчас сумесных з Літвой і Украінай вучэнняў «Кляновая арка-2012». Фота: Petras Malukas/AFP/East News

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Таск абмеркавалі ў час тэлефоннай размовы стварэнне сумеснай польска-літоўска-ўкраінскай ваеннай брыгады.

Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце ўкраінскага прэзідэнта.

«Бакі ўдзялілі вялікую ўвагу пытанню стварэння польска-літоўска-ўкраінскай ваеннай брыгады «УкрПолЛітБрыг», у прыватнасці, дамовіліся падпісаць адпаведнае пагадненне ў бліжэйшы час», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Парашэнкі на прэзідэнцкім сайце.

Прэзідэнт Украіны таксама падзякаваў Польшчы за падтрымку і выказаўся «за паскарэнне працэдур дапамогі з боку Польшчы, у прыватнасці, перадачы закупленых бронекамізэлек праз мытню Рэспублікі Польшча».

Ужо ноччу Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову і з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Такім чынам, Украіна створыць баявую брыгаду разам з дзвюма краінамі — удзельніцамі НАТА. Усе тры краіны з XIV па XVIII стагоддзе ўваходзілі ў адзіную дзяржаву — федэрацыю Рэч Паспалітая.

Яшчэ у канцы траўня Кабмін Украіны зацвердзіў праект пагаднення аб стварэнні польска-літоўска-ўкраінскай брыгады і ўпаўнаважыў в.а. абавязкі міністра абароны генерал-палкоўніка Міхаіла Коваля падпісаць яго падчас сустрэчы ваенных Украіны, Польшчы і Літвы. Як распавядаў сам Коваль, новае падраздзяленне стане важным элементам супрацоўніцтва з Паўночнаатлантычным альянсам.

«Дзве краіны, якія будуць уваходзіць у склад сумеснай брыгады — Польшча і Літва — гэта краіны — члены блока НАТО, і мы наш кампанент будзем таксама рыхтаваць дзеля таго, каб мы ведалі стандарты блока НАТА. У іх ёсць чаму павучыцца, паверце мне», — цытавала вайскоўца ўкраінская газета «Весці».

Па словах Коваля, на брыгаду, у прыватнасці, будуць ускладзены міратворчыя функцыі «у тых гарачых кропках, якіх вельмі шмат на зямлі».

Ён таксама паведаміў, што ўкраінская частка брыгады будзе праходзіць падрыхтоўку ў Львоўскай вобласці, на базе пры Акадэміі сухапутных войскаў імя гетмана Сагайдачнага.

Гісторыя сумеснай брыгады вядомай як «УкрПолЛітБрыг» або «ЛітПолУкрБрыг» налічвае не адзін год, нагадвае сайт ЛIГА.Net.

Стварэнне шматнацыянальнага падраздзялення абмяркоўвалася кіраўнікамі Мінабароны краін ЕС і Украіны яшчэ ў 2007 годзе.

У склад фарміравання планавалася ўключыць дэсантныя, артылерыйскія, інжынерныя часткі, а таксама ўзвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Неўзабаве праект быў перанесены на 2013 год, а потым і зусім адкладзены да лепшых часоў.

Цікавасць да сумеснай брыгады зноў паўстаў пасля адхілення ад улады Віктара Януковіча. «Сёння гаворка можа ісці нават пра стварэнне не натаўскага еўрапейскага абарончага пояса — для абароны ад магчымай агрэсіі.

Не выключана, што да праекту могуць далучыцца іншыя краіны Усходняй Еўропы, якія таксама могуць стаць ахвярамі тэрытарыяльных прэтэнзій Масквы», — запэўніваюць аўтары ЛIГА.Net.

Схема з сайта ЛIГА.Net

Схема з сайта ЛIГА.Net

Упершыню ў сучаснай гісторыі, хай і на дробным узроўні, паўстаў праект у рамках адраджэння Рэчы Паспалітай, — кажа старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных даследаванняў МДІМА (МГІМО) Леанід Гусеў. «Польшчу, Літву і Украіну звязваюць стагоддзі агульнай гісторыі ў межах Рэчы Паспалітай, якая спыніла існаванне толькі з апошнім падзелам ў 1796 годзе.

Прайшлі стагоддзі, а геапалітычны праект адраджаецца. Мабыць, такія рэчы жывуць у людзях на генетычным узроўні», — разважае эксперт у гутарцы з «Рускай планетай».

Гусеў адзначае, што з практычнага боку стварэнне брыгады можа стаць каналам супрацоўніцтва з НАТА.

«Зразумела, што гаворка ідзе не пра непасрэднае партнёрства — а праз польска-літоўскае пасрэдніцтва. Пакуль праз польскую мытню ўкраінцы атрымліваюць толькі бронекамізэлькі, але цяпер гаворка можа зайсці пра узбраенні.

Чуў, што ўлады ЗША могуць даць Украіне да сотні верталётаў «Апач». Вось для такіх паставак і можа спатрэбіцца абыходны канал», — тлумачыць спецыяліст.

Сумнеўна, што польска-літоўскія салдаты прымуць удзел у баявых дзеяннях на паўднёвым усходзе Украіны, але афіцэры сумеснай брыгады цалкам могуць трэніраваць ўкраінскіх салдат, мяркуе Гусеў.

У добраахвотніцкай батальёнах ўкраінскага МУС ужо змагаюцца грамадзяне еўрапейскіх краін. У батальёне «Азоў» ёсць група валанцёраў з Італіі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, краін Балтыі, Грузіі, Беларусі, пісала італьянская газета Il Giornale. Нібыта цяпер фармуецца габрэйскі батальён «Мацілан» з ізраільцян, якія нарадзіліся ва Украіне.

Цалкам верагодна, што добраахвотнікі прыйдуць на дапамогу саюзнай арміі, лічыць Леанід Гусеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?