Беларусь і ЗША на парытэтнай аснове знізілі кошт віз для грамадзян абедзвюх краін, паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык 24 ліпеня на брыфінгу ў Мінску.

Па выніках кансультацый ўстаноўлены адзіны консульскі збор за разгляд хадайніцтваў грамадзянаў ЗША аб выдачы ўязных віз ўсіх тыпаў і кратнасці ў памеры 160 долараў ЗША, паведаміў Мірончык.

Злучаныя Штаты на парытэтнай аснове знізілі кошт віз для грамадзян Беларусі і устанавілі аналагічны консульскі збор у памеры 160 долараў ЗША за выдачу некаторых тыпаў шматразовых віз тэрмінам дзеяння 12 месяцаў.

«Далейшае зніжэнне кошту віз немагчыма для амерыканскага боку ў сувязі з палажэннямі заканадаўства Злучаных Штатаў Амерыкі», — падкрэсліў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?