Старэйшы сын прэзідэнта Аляксей Парашэнка служыць у зоне АТА.

Дэпутат Вінніцкага аблсавета, 29 гадовы Аляксей Пятровіч Парашэнка пакінуў дома трохмесячнага сына Пятра, жонку Юлію і адправіўся ваяваць.

У эфіры «5 канала» гэта пацвердзіў кіраўнік перамоўнай групы Антытэрарыстычнага цэнтра Юрый Тандзіт: «У адной з вайсковых частак мы прыйшлі ў агульную палатку. Прынеслі дарагое, што ў нас было, — кавун. І адзін з салдат вёў сябе вельмі сціпла, даў нам нож. Мне яго твар здаўся вельмі знаёмым … Таварыш сказаў, што гэта Аляксей Парашэнка. Мяне здзіўляла, што няма ніякага пафасу. А прэзідэнт нідзе не згадваў пра службу яго сына».

У атачэнні сям'і кажуць, што яшчэ чатыры тыдні таму Аляксей атрымаў позву.

«Цяпер ён служыць у падраздзяленні Мінабароны ў зоне АТА. Магчыма, што сярод байцоў ён значыцца пад чужым імем і прозвішчам».

У інфармацыйным дэпартаменце Пятра Парашэнкі гэтую тэму не каментуюць. Магчыма, з меркаванняў бяспекі. Яны не гавораць і, дзе менавіта служыць Парашэнка-малодшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?