Вядомы дзіцячы пісьменнік Эдуард Успенскі падтрымаў музыканта Андрэя Макарэвіча, які ў апошні час падвергнуўся сапраўднаму цкаванню за сваю пазіцыю ў адносінах да Украіны і Крыма.

На думку пісьменніка, Расія пасля крымскіх падзей наогул падзялілася на два лагеры: «Краіна падзялілася на 10% разумных і 90% ідыётаў. Я лічу, што адношуся да тых 10% разумных, бо ўся гэтая гісторыя з Крымам — яна агідная».

У інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь» Успенскі распавёў, што на яго думку, усё «пачалося менавіта з Крыма, і тады водападзел у грамадстве і ўсталяваўся».

«Адны людзі лічаць, «Крым наш», возьмем і будзем добра жыць, іншыя лічаць, што «Крым наш», але браць яго нельга, трэба дамаўляцца, а не заводзіць туды «зялёных тараканчыкаў». Але так як першых больш, і іх яшчэ можна «падагрэць» (прапагандай у СМІ), то можна тыя 10%, якія супраць гэтага, папросту змесці з карты Расіі».

Успенскі прызнаўся, што цяпер цяжка знайсці людзей, якія разважалі б таксама, як ён.

Большая частка яго знаёмых за тое, што «Крым наш» і Данбас таксама наш. І страшна тое, што ў большасці «няма культурных каранёў, няма якіх-небудзь пастаянных законаў, якія выхавалі б новае пакаленне ў адным разуменні слова «дэмакратыя».

Як мяркуе Успенскі, «тэлебачанне пераконвала расіянаў больш за год у тым, што ва Украіне дзейнічаюць фашысты,

Крым даўно расійскі, таму мы яго і забіраем, а на Данбасе рускамоўнае насельніцтва падвяргаецца рознага роду рэпрэсіям, там забараняюць рускую мову і г.д. Тэлебачанне дэманстравала кадры, гледачоў у гэтым пераконвалі:

калі не маглі пераканаць мужа, пераконвалі жонку … А рускім людзям цяжка быць у адзіноце ў калектыве, дзе ўсе думаюць па-іншаму».

«У мяне ёсць кніжка пад назвай «Аранжык», гэта кніжка пра прыроджанага супраціўленца, такі «малады Навальны». Калі ён становіцца больш дарослым, то трапляе ў Сувораўскае вучылішча і там трэба прымаць прысягу. Ён чытае прысягу: гатовы абараняць Радзіму, гатовы прымяніць зброю… Далей у прысязе напісана: «гатовы аддаць жыццё». І ён кажа: «А я не гатовы аддаць жыццё». Яму кажуць, ну як жа так, усё гатовыя, а ты не гатовы, у нас такая краіна, у ёй так шмат лясоў, палёў і рэк

… Не, кажа ён, я не гатовы, бо калі мяне заб'юць, то навошта мне ўсе гэтыя лясы, палі і рэкі. Абараняць гатовы, паміраць не».

Пісьменнік упэўнены, што павінна быць больш такіх людзей, якія думаюць, а не проста падпісваюць паперы.

На пытанне, што ён, як дзіцячы пісьменнік, раіць дзецям, Успенскі адказаў, што

яго «першая парада дзецям - адарвіцеся ад камп'ютараў, пакіньце інтэрнэт у спакоі. Больш чытайце.

Калі будзеце больш чытаць, і калі вам будуць тлумачыць культурныя каштоўнасці, то вельмі шмат што можа змяніцца не трэба будзе нікуды з'язджаць (з Расіі). «Я раней стараўся дзецям сказаць, што ў нас вельмі дрэнны лад у краіне. А адзін выдатны псіхіятр мне сказаў, што не трэба гэта дзецям казаць: калі бацькі прыходзяць дадому і кажуць «у нас жудасны прэзідэнт», «жудасна высокія цэны», то ў дзіцяці ствараецца адчуванне, што ён жыве ў нейкіх жудасных умовах. Дзіцяці трэба ствараць больш добрае жыццё, таму я раблю свае кніжкі-пропаведзі як святы».

На яго думку, «калі так будзе ісці і далей, то будзе выбух рана ці позна.

Цяпер усё аб'яднаны адной ідэяй Крыма, усё атрымалася, нафта прадаецца, таму ўсе спакойна ідуць і ідуць у гару, а гара становіцца ўсё больш пакручастай. І калі пад дзеяннем гэтай крутасці ўсё павінна пасыпацца ўніз, тады знойдуцца людзі, якія павернуты краіну ў іншы бок… Пакуль няма ніводнага расточку ў бок таго, што будзе лепш.

«Я не мудрэц, вы мяне выводзьце на нейкія думкі, да якіх я яшчэ не дарос, скажам так», — адзначыў Успенскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?