Мядзьведзеў прапанаваў Пуціну ў выпадку пасьпяховай рэалізацыі пляну "Пераемнік" стаць прэм'ерам. Што гэта азначае?

Зь вялікай доляй імавернасьці гэта азначае, што "ён яшчэ вернецца".

Зараз, калі абмаляваны такі тандэм, аўтарытэт Пуціна надасьць рэйтынгу ягонаму фаварыту. Мядзьведзеў жа пасьля перамогі на сакавіцкіх выбарах можа пабыць трохі ў ролі зыц-старшыні — і пад нейкай маркай вызваліць пасаду. Пуцін аўтаматам становіцца "в.а.". Астатняе ёсьць справаю тэхнікі.

Фактычна гэта рымэйк сцэнару, што ўзьнёс невыразнага фээсбэшніка Пуціна на трон ў 1999 годзе. Толькі цяпер "в.а" будзе ўжо раскручанай фігурай. І разам з тым адбываецца элегантнае "абнульваньне" тэрмінаў. Вось такая загагуліна.

Ці абрадуецца такому зыгзагу беларускі афіцыйны лідар, які нядаўна ў інтэрвію "Паіс" шкадаваў пра хуткі сыход Пуціна, — гэта яшчэ пытаньне.

Хіба што адзін момант тут умоўна станоўчы. Як зазначыў у гутарцы са мной палітоляг Андрэй Фёдараў, "зьніжаецца імавернасьць, што Пуцін пойдзе на прэзыдэнта "саюзнае дзяржавы".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?