«Гэта будзе жахліва, калі мы страцім мову. Чым мы тады будзем адрознівацца ад нашых суседзяў? Як гэта разумець, калі ў нас гісторыю і геаграфію Беларусі большасць вывучаюць па-руску. Грамадзянін Беларусі абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік у чацвер на пасяджэнні рабочай групы, створанай для аналізу сістэмы адукацыі.

Мерапрыемства прайшло на базе сярэдняй школы №20 горада Барысава, паведамляе агенцтва БелТА.

Калі «матчына мова» сыдзе са школы, — памрэ нацыя, упэўнены члены рабочай групы. На гэтае пытанне ўжо не раз звяртаў увагу і кіраўнік дзяржавы, адзначаецца ў паведамленні.

Члены камісіі таксама прапануюць прыбраць з назвы школ ўказанне на канкрэтную мову навучання і ўвесці абавязковы іспыт па дзвюх дзяржаўных мовах за курс сярэдняй школы (цяпер навучэнцы здаюць такі іспыт на выбар).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0