У фэдэральны пералік падручнікаў увайшлі два падручніка, што выклікалі крытыку адмыслоўцаў за спробу апраўданьня сталінскіх рэпрэсіяў.

Дапаможнікі «Гісторыя Расеі. 1945—2007» пад рэдакцыяй Аляксандра Філіпава і «Грамадазнаўства. Глябальны сьвет у XXI стагодзьдзі» пад рэдакцыяй Леаніда Палякова выклікалі нараканьні з боку навукоўцаў, настаўнікаў і грамадзкасьці. Найперш, як паведамляе паведамляе Газета.ру, за спробы апраўданьня сталінскіх рэпрэсіяў і афіцыйную прапаганду сёньняшняй палітычнай сыстэмы Расеі.

Паводле дырэктара Інстытуту расейскай гісторыі РАН Андрэя Сахарава, экспэрты выставілі аўтарскаму калектыву падручніку на навейшай гісторыі некалькі заўвагаў. Найперш, аўтарам закідалася тое, што ў падручніку паваенны пэрыяд ацэньваецца ў адрыве ад аналізу гісторыі 20‑х гадоў, сталінскіх рэпрэсіяў і ГУЛАГу. Іншыя заўвагі датычылі аўтарскага вызначэньня характару савецкага грамадзтва. Аляксандар Філіпаў і Леанід Палякоў, у адрозьненьне ад экспэртаў, ня лічаць яго таталітарным. Аднак да думкі навукоўцаў прыслухаліся толькі аднойчы — з падручніка прыбралі разьдзел «Месца і роля Сталіна ў гісторыі. Спрэчныя пытаньні».

Варта адзначыць, што вучыцца па гэтых падручніках будуць толькі ў тых школах, якія самастойна іх абяруць (усяго ў сьпісе міністэрства адукацыі 23 рэкамэндаваных і 5 дапушчаных падручнікаў па гісторыі, а вышэйпамянёны дапаможнік адносіцца да апошняй катэгорыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?