Навука і тэхналогіі44

Новы рэкорд квантавай тэлепартацыі — 25 км

Навукоўцы ўніверсітэта Жэневы, NASA і Нацыянальнага інстытута стандартаў і тэхналогій тэлепартавалі квантавы стан фатонаў праз оптавалаконны кабель на адлегласць 25 кіламетраў і запісалі інфармацыю ў квантавую памяць. Вынік іх работы прадстаўлены ў артыкуле ў Nature Photonics.

Выява Майнцскага ўніверсітэта

Эксперымент заснаваны на так званых заблытаных фатонах — часцінках, якія маюць узаемазалежныя квантавыя станы. Іншымі словамі, калі змяняецца характарыстыка адной часцінкі, змяняецца характарыстыка і другой, ды не важна, якая між імі адлегласць.

Навукоўцы выкарыстоўвалі звышхуткі лазер, які выпраменьваў фатоны з пэўнымі характарыстыкамі. Калі сярод фатонаў трапляліся заблытаныя, адзін з іх адсылаўся ў оптавалаконны кабель, другі трапляў у «пастку» аптычнага крышталя і «заставаўся на месцы». Насустрач першаму фатону адсылаўся трэці, пры сутыкненні яны знішчаліся. Але інфармацыя, якую нес трэці фатон, з’яўлялася і захоўваецца ў другім, ізаляваным у крышталі ад першага і трэцяга.

Перададзеная такім чынам інфармацыя была захаваная і апрацаваная.

Першы паспяховы эксперымент па квантавай тэлепартацыі фатона адбыўся ў 1997 годзе, а першая квантавая тэлепартацыя атама прайшла ў 2004 годзе. У 2006 годзе яна ўпершыню адбылася між аб’ектамі рознага кшталту — выпраменьваннем лазера і атамам цэзія.

У 2009 годзе рэкордам адлегласці тэлепартацыі без захавання інфармацыі на носьбіце быў усяго адзін метр,

але ў 2010-м — ужо 16 км, у 2012-м — 143 км. З захаваннем інфармацыі і перадачай па оптавалакне тэлепартацыя цяжэйшая, а адлегласці меншыя.

Квантавая тэлепартацыя не дазваляе перамяшчаць вялікія прадметы ці перадаваць інфармацыю з хуткасцю, вышэйшай за хуткасць святла. Але ўжо дазваляе перадаць характарыстыкі асобных часцінак і нават атамаў, якія, не гледзячы на дыстанцыю, павінны разглядацца як адзінае цэлае. Гэта супярэчыць логіцы законаў класічнай фізікі, але для квантавай фізікі гэта нармальная з’ява.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць