Tut.by

Tut.by

Новыя цэны на паслугі ДАІ сталі дзейнічаць з 8 студзеня. Новыя расцэнкі сталі сюрпрызам для курсантаў, якія прыехалі на іспыт раніцай 8 студзеня — аб змене цэнаў на паслугі ніхто не папярэджваў.

З гэтага часу здача тэарэтычнага іспыту будзе каштаваць 0,3 БВ або 54 тыс. рублёў (раней — 0,05 БВ), практычнага — 1 БВ або 180 тыс. рублёў (раней — 0,1 БВ).

Цана камп'ютарных паслуг і афармлення заявы на падачу дакументаў, а таксама самога пасведчання кіроўцы засталіся ранейшымі — 0,12 і 2 БВ адпаведна.

На сайце ДАІ Мінска расцэнкі на экзаменацыйную дзейнасць ужо змененыя на новыя.

ДАІ даўно была незадаволеная нізкім узроўнем падрыхтоўкі курсантаў.

Раней устаноўленыя нізкія цэны дазвалялі будучым кіроўцам беспраблемна для іх кашалькоў пераздаваць іспыты дзясяткі разоў: у экзаменацыйных аддзелах збіраліся вялізныя чэргі. Магчыма, рашэнне сур'ёзна павялічыць цану паслуг з'яўляецца мерай фінансавага ўздзеяння на непадрыхтаваных курсантаў — пераздаваць «на авось» зараз стане накладна.

Пакуль не ўдалося атрымаць афіцыйны каментар ад ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?