Літаратура1414

Віктар Марціновіч заваёўвае кніжны рынак Нямеччыны

Пра нямецкую «Параною» Віктара Марціновіча сёння напісала Frankfurter Allgemeine Zeitung, якая вылучыла для артыкула фактычна цэлую паласу. Каб адчуць памер поспеху, скажам адно: ФАЦ — гэта «New York Times» Нямеччыны.

Як адзначае сам Віктар, «мой перакладчык і выдаўцы кажуць, што гэта — на топе таго, што ў прынцыпе магчыма ў Нямеччыне — можна ўсё жыццё займацца літаратурай і не патрапіць на старонкі ФАЦ».

Нагадаем, што правы на гэтую кнігу ў 2013 годзе набыла выдавецтва Voland und Quist. Гэтае ж выдавецтва набыла правы на «Сфагнум», які пабачыць свет у 2016 годзе і знаходзіцца ў працэсе падпісання дакументаў на «Мову». «Мова» пачне ўпрыгожваць паліцы нямецкіх кнігарняў ужо ў 2017 годзе.

«Выхад у Voland und Quist гарантуе, што будзе вельмі прыстойная вокладка і вельмі моцная прамоцыя, бо я палову кастрычніка 2014 быў у літаратурным турнэ па Нямеччыне, а працяг яго запланаваны на сакавік-красавік».

Гэта пры тым, што раней з тэкстам рамана «Мова» адмовілася працаваць расейскае агенцтва, якое вяло іншыя тэксты пісьменніка. Яны палічылі «Мову» неперакладальнай.

Сам жа Віктар сітуацыю апісвае наступным чынам:

«Мне падаецца, гэтая рэцэнзія разам з нядаўнім вельмі добрым водгукам на буйным нямецкім радыё «Культура» паказвае, што ў новай беларускай прозы ёсць неблагія шанцы на гучанне ў Еўропе. Болей за тое, набыццё раману, настолькі сканцэнтраванага на нашым унутраным свеце (Цётка; мова, Дубоўка, кітайскі Мінск, пошукі трэцяга сіноніма «кахання») — яскравае сведчанне таго, што наша культура можа быць пры пэўным яе прачытанні цікавая не толькі нашай гарэзнай «палітыкай». І тыя праблемы, якія мы прызвычаіліся лічыць праклятымі пытаннямі нашай ідэнтычнасці, могуць быць зразумелымі і сугучнымі еўрапейскаму чытачу».

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду9

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегацыі Украіны і Расіі на перамовах у Стамбуле размаўлялі праз перакладчыка

Самая беларусацэнтрычная праграма ЕГУ запрашае на падрыхтоўчыя курсы6

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі21

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву9

На дзіцячай пляцоўцы ў Гданьску хлопчык адмовіўся гуляць з беларускай дзяўчынкай. Яе бацька пачаў яго душыць12

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ4

Паглядзіце, які яркі дзіцячы садок будуюць каля Уручча1

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла4

Белавусаў падарыў Лукашэнку савецкія ўзнагароды6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду9

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць