У сеціве з'явіўся трэйлер украінскага серыяла «Гвардыя», які распавядзе гісторыю пра ўдзельнікаў Майдану і прафесійных вайскоўцаў з былых унутраных войскаў, якія разам ваююць супраць расійскай агрэсіі.

Паводле сюжэту вельмі розныя людзі апынуліся ў шэрагах Нацыянальнай гвардыі Украіны вясной 2014 года і, нягледзячы на канфлікты, праходзяць падрыхтоўку, а потым разам праліваюць кроў баронячы дзяржаву.

У серыяле адну з галоўных роляў будзе граць актор Аляксей Гарбуноў, які запомніўся шматлікім гледачам у ролі разумнага і мужнага каралеўскага шута Шыко ў расійскім серыяле «Графіня дэ Мансаро».

Украінскія каналы пасля пачатку расійскай агрэсіі паступова адмаўляюцца ад трансляцыі расійскіх серыялаў пра расійскіх сілавікоў і імкнуцца замяняць іх айчыннай і заходняй прадукцыяй.

Аляксей Гарбуноў, які нарадзіўся ў Кіеве, але працаваў у асноўным у РФ, яшчэ ў студзені 2014 года наведаў Майдан, выказаўся на падтрымку дэманстрантаў, наведваў украінскіх параненых жаўнераў у шпіталях падчас вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?