Як стала вядома Еўрарадыё, аб’явы аб наборы ў міліцыю размяшчаюць у Інтэрнэце, навучальных установах, у метро. Нават могуць патэлефанаваць дахаты і прапанаваць змяніць працу
Стартавы заробак міліцыянта — 800 тысяч рублёў. Аб гэтым журналіст Еўрарадыё даведаўся нечакана для сябе, калі ў выходны (!) дзень яму патэлефанавалі з органаў і прапанавалі… змяніць працу.
У аддзелах кадраў МУС не прызнаюць, што існуе недахоп міліцыянераў, але не адмаўляюць, што актыўна размяшчаюць аб’явы. Супрацоўніца РУУС Першамайскага раёна Мінска гаворыць Еўрарадыё, што яны бяруць спісы ў ВНУ ці ў ваенкамаце і тэлефануюць усім, каму няма 25 гадоў.