«Калі без жартаў, то, на мой погляд, і ў Расіі гэтую тэму [геяў] варта час ад часу абмяркоўваць, — сказаў Кісялёў, абмяркоўваючы легалізацыю аднаполых шлюбаў у ЗША, — ЛГБТ-супольнасць — гэта факт. І можна прыкінуць, як дарослым людзям палегчыць жыццё ў тым выпадку, калі яны захацелі ўзяць на сябе — і на паперы — абавязкі клапаціцца адзін пра аднаго. Урэшце, каханне робіць цуды, хто супраць? Да таго ж, у Расіі юрыдычна аформленыя аднаполыя саюзы ўжо дзейнічаюць.

Напрыклад, апякунства. Ніхто не пытаецца, якога полу апякун і той, каго апякаюць. Дамова — і наперад, клапаціцеся адзін пра аднаго. Не абавязкова ж усё сэксуалізаваць. Не пра сэкс тут гаворка. Сэкс — асобна. Калі рухацца, то кудысьці ў напрамку грамадзянскіх саюзаў. Галоўнае не называць іх шлюбам. Шлюб у Расіі такім і павінен застацца. У нашай культуры — гэта саюз мужчыны і жанчыны, і кропка. А грамадзянскі саюз - гэта іншая гісторыя, іншага ўзроўню. І не трэба тады мужыкам белыя карункі на вяселле апранаць і букецік кідаць цераз спіну. Уласна, па гэтым шляху пайшла, напрыклад, Галандыя. Акрамя сям'і, ёсць там форма грамадзянскага саюза як зарэгістраванага партнёрства. І не важна, людзі якога полу ў яго ўступаюць. Могуць і разнаполыя. Гэта яшчэ не сям'я, але ўжо аформлены саюз. Практыкуецца падобнае і ў Францыі, называецца там «грамадзянская дамова салідарнасці». Ці ёсць супрацьпаказанні ў Расіі?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?