Фота: metro.co.uk

Фота: metro.co.uk

Раскамнагляд пацікавіўся ў сацыяльнай сеткі Facebook прычынамі блакіроўкі старонкі пісьменніка Эдуарда Багірава, пішуць «Ізвестія». Выявілася, што ён выкарыстоўваў слова, роўнае па абразлівасці так званаму «n-word».

Фармулёўка «няшчасныя хахлы», што была ўжытая ў адным з пастоў пісьменніка, парушае правілы Facebook. Акаўнт заблакаваны, бо існавала «рэальная пагроза нанясення фізічнай шкоды ці прамая пагроза грамадскай бяспецы».

Пісьменнік у тым посце параўноўваў расейцаў і ўкраінцаў у іх стаўленні да антысавецкіх арганізацый у час Другой сусветнай.

У Расіі генерал Уласаў, кіраўнік Рускай вызваленчай арміі [ваявала на боку Трэцяга рэйху — НН] лічыцца здраднікам, ва Украіне лідары Арганізацыі Украінскіх нацыяналістаў [з канца 20-х вяла антыкамуністычную дзейнасць дзеля дзеля незалежнасці Украіны; у час вайны няўдала спрабавала дамовіцца з немцамі аб прызнанні Украіны, канфліктавала з імі — НН] Сцяпан Бандэра і Раман Шухевіч лічацца героямі.

Багіраў лічыць, што «для рускага пісьменніка, глыбока пагружанага ў рускую літаратуру, слова «хахлы» негатыўнай інтанацыі не нясе».

«Гэта брацкі зварот. Калі мае сябры хахлы называюць мяне кацапам ці маскалём, мне ў галаву не прыйдзе счытваць у гэтым негатыўную інтанацыю, — кажа Багіраў. — Тым больш, як ні круці, хахлы нашыя браты. Мы адзін народ».

***

На Facebook карыстальніка могуць заблакаваць за «n-word» — слова «нігер», ужытае ў абразлівым кантэксце. Чарнаскурыя амерыканцы вольна ўжываюць гэта слова ў дачыненні да чарнаскурых, яно часта сустракаецца ў песнях. Тым часам калі слова ўжываецца ў кантэксце прыніжэння чарнаскурых, яно становіцца непрыстойным.

У многіх іншых мовах падобныя словы (напрыклад, «негр» у беларускай) звычайна не лічыцца абразлівым. Але абразлівымі могуць лічыцца некаторыя назвы народаў, нармальныя для іншых моў (напрыклад, у польскай мове слова «żyd» лічыцца нармальным, беларускіх яўрэяў слова «жыд» хутчэй за ўсё абразіць).

У некаторых краінах словы, якія частка народу лічыць абразлівымі, могуць нават выкарыстоўвацца як брэнды («бульбаш» у Беларусі выкарыстоўваецца як алкагольны брэнд, але «хахол» ва Украіне, «маскаль» у Расіі ці «нігер» у ЗША як брэнды не выкарыстоўваюцца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?