Улада4444

На выбарах будзе два кандыдаты ад «казакоў»? Кіраўнік штаба Віктара Цярэшчанкі называе сябе «генерал-маёрам расійскіх казацкіх войскаў»

Асаблівасць беларускай выбарчай кампаніі—2015 — важная роля кіраўнікоў ініцыятыўных груп. Адразу некалькі кандыдатаў падобныя да манекенаў, якіх з сабой цягаюць сапраўдныя гаспадары сітуацыі, кіраўнікі штабоў.

Міхаіл Вобразаў — сябар рэспубліканскай рады праўладнай «Белай Русі». Ён курыруе «атамана» Мікалая Улаховіча.

Іншы прэтэндэнт, Віктар Цярэшчанка, у сваёй выбарчай кампаніі ва ўсім слухае свайго начштаба Алега Несцяркова.

Алег Несцяркоў і Віктар Цярэшчанка. Фота Улада Швядовіча.

Даходзіць да абсурду. У інтэрв’ю радыё «Свабода» Цярэшчанка як на духу прызнаўся, што плаціць за подпісы студэнтам-зборшчыкам. Самі студэнты казалі «Нашай Ніве», што ім абяцаюць па 5000 рублёў за кожны подпіс. Насамрэч, схема супярэчыць заканадаўству, бо прэтэндэнт можа размяркоўваць сродкі толькі са свайго выбарчага фонду. А там у Цярэшчанкі грошай — кот наплакаў.

«Я, па шчырасці, не ведаю, гэтымі пытаннямі займаецца Алег Пятровіч [Несцяркоў — «НН»], я перадам яму трубку», — стаў апраўдвацца на наступны дзень Цярэшчанка ў гаворцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы». «Я вам заяўляю: мы нікому не плацім»,— абверг словы «шэфа» Несцяркоў.

«Мы ж нядоўга?» — з надзеяй пытаўся Цярэшчанка ў свайго Пятровіча падчас пікета ў вышымайках.

Хто ж такі Алег Несцяркоў, які спрабуе весці рэй у перадвыбарчай гонцы? Ён кажа, што працуе намеснікам дырэктара ТАА «Брандтрэйд», якое прадае вогнеўстойлівыя склады для будматэрыялаў.

Але апроч гэтага, Алег Пятровіч яшчэ і казак. Пры гэтым не просты казак, а цэлы «генерал-маёр» і прадстаўнік «Вялікага брацтва казацкіх войскаў Расійскай Федэрацыі» ў Беларусі.

Сябры гэтага «брацтва» актыўна бяруць удзел у вайне ва Украіне, пра што самі расказваюць на сваім сайце. Больш за тое, за змаганне за «рускі свет» «есаулы» нават выдаюць узнагароды сваім паплечнікам. У астатнім матэрыялы сайта багатыя на праваслаўныя артыкулы і байкі пра «расчалавечванне» Еўропы. На застаўцы сайта, дарэчы, узброены чалавек, абвешаны георгіеўскімі стужкамі.

Аднак «казацкі генерал» — гэта толькі пачатак спісу рэгалій Алега Несцяркова.

Яго імя ўзгадваецца ў якасці сябра Беларускага грамадскага аб’яднання «Русь», якое абазначае сваёй мэтай «прасоўванне і развіццё ў Беларусі рускай мовы і рускай культуры, умацаванне ў насельніцтва Беларусі ўсведамлення сваёй прыналежнасці да агульнарускай нацыянальна-культурнай супольнасці, садзейнічанне станаўленню і ўмацаванню Рускага свету як цывілізацыйнага паняцця».

Таксама Алег Несцяркоў — сябра «кардынацыйнай рады суайчыннікаў Расіі» Беларусі. На гэтай пасадзе Алег нават атрымаў ганаровую грамату ад расійскага пасольства ў 2011 годзе.

Ідзем далей — Алег Несцяркоў называўся «намеснікам старшыні Камітэта нацыянальных відаў спорту Асамблеі народаў Расіі», а таксама быў старшынёй аргкамітэта «Сустрэчы лідараў славянскага руху».

Пры ўсім гэтым Алег мае пасаду «статского советніка» ў нібыта беларускім «шляхецка-дваранскім клубе «Мірскае графства» пры Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Акадэміі такога кшталту — псеўданавуковыя грамадскія арганізацыі, якія дазваляюць надзяліць сябе і сваіх знаёмых навуковым рэгаліямі.

Як Несцяркову ўдаецца спалучаць столькі пасадаў і якія палітычныя погляды ў гэтага носьбіта «рускага свету» высвятліць не атрымалася — каментаваць штосьці для «Нашай Нівы» ён адмовіўся.

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць