У Глыбокім, па вул. Чапаева, 12, напрыканцы лета, нечакана, заквітнела акацыя! Праўда, не ўпершыню! У мінулым годзе, у гэты ж самы час, яна, таксама, квітнела… І зімы, фактычна, не было. І гэта — у Глыбокім, дзе сярэдняя тэмпература, заўсёды на 5° халаднейшая, чым на Берасцейшчыне!

Ужо ў сярэдзіне лютага гг глыбоцкія рыбакі злезлі з лёду з-за небяспекі патануць, а снегу, за ўсю зіму, другі год запар, так і не выпала.

Праўда, гатунак гэтай акацыі – нейкі незвычайны. Акацыя, як акацыя – лістота адпаведная, а вось кветкі па колеру – не белыя, а бэзавыя!

Ну, калі, і трэці год запар не будзе зімы – пайду ў Глыбоцкі дэндрасад з ініцыятывай – зрабіць пітомнік з насенняў гэтай акацыі, ды ўсе прысады і скверы ў Глыбокім аформіць з пасадак гэтага прарочага дрэва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?