У Нарвегіі 27 верасня ў эфір тэлеканала TV2 выходзіць серыял Okkupert («Акупаваныя»). Паводле яго сюжэта, Расія са згоды міжнароднай супольнасці акупуе скандынаўскую краіну пасля прыходу ў ёй да ўлады радыкальнай партыі абаронцаў прыроды і спынення здабычы нафты і газу.

Аўтар ідэі — вядомы майстар дэтэктыўнага жанру Ю Несбё.

Пасольства Расіі ў Нарвегіі ўжо выказала шкадаванне ў сувязі прэм'ерай.

Расійскае пасольства заявіла, што аўтары серыяла вырашылі ў горшых традыцыях «халоднай вайны» папалохаць нарвежскага гледача неіснуючай пагрозай з Усходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0