Ноччу з 27 на 28 верасня жыхары Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, большай часткі Афрыкі і Азіі могуць назіраць яркую і рэдкую астранамічную з'яву — поўнае зацьменне «супермесяца». Пра гэта паведамілі ў Мінскім планетарыі.

astrogle.com

astrogle.com

«Супермесяцам» называецца з'ява, калі Месяц у фазе поўні знаходзіцца на бліжэйшай адлегласці ад Зямлі. На гэты раз відовішча абяцае стаць асабліва прыгожым. Месяц будзе на 14 працэнтаў большы ў дыяметры, на 30 працэнтаў ярчэйшы і аранжава-чырвонага колеру. Зацьменне можна назіраць нават простым вокам.

У ноч з 27 на 28 верасня ў 4.07 жыхары Беларусі змогуць убачыць, як зямны цень пачне павольна агортваць Месяц, у 5.11 Месяц будзе поўнасцю закрыты Зямлёй.

Паводле дадзеных NASA, апошні раз зацьменне «супермесяца» фіксавалася ў 1982 годзе, наступны раз паўторыцца толькі ў 2033-м. У мінулым стагоддзі поўныя зацьменні адбываліся толькі пяць разоў: у 1910, 1928, 1946, 1964 і 1982 гадах, тады як звычайнае месячнае зацьменне ў любой кропцы Зямлі можна назіраць прыкладна раз у 2,5 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?