Адзінае фота на старонцы К. Укантакце.

Адзінае фота на старонцы К. Укантакце.

Сёння ў Акруговым судзе Варшавы пачаўся працэс Юрыя К. Польская пракуратура вінаваціць яго ў шпіянажы.

Юрый К. — былы выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы дырэктар па маркетынгу газеты «Вечерній Гродно». У Польшчы не прынята называць прозвішча людзей, якіх судзяць, у СМІ, пакуль не прагучаў прысуд.

Журналіст Андрэй Пачобут у сваім фэйсбуку называе прозвішча абвінавачанага — Кійко.

Яго затрымалі ў Польшчы, калі ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты — у прыватнасці, натаўскі цэнтр Joint Force Training Centre у Быдгашчы.

К. спачатку сцвярджаў, што выконвае рэдакцыйнае заданне газеты, хоць на той момант у газеце ён ужо не працаваў.

Беларусь ніякіх заяваў наконт К. не рабіла. Падчас следства яго абараняў толькі бясплатны польскі дзяржаўны адвакат.

Як і ўсе суды ў Польшчы па справах аб шпіянажы, суд закрыты.

Вядома, што тэрміновую вайсковую службу К. праходзіў у вайсковым спецназе. На сёння яму 35 гадоў, у яго ёсць жонка і дачка.

Пра К. стала вядома, калі ў рэдакцыю Gazety Wyborczej прыйшоў ліст у канверце са зваротным адрасам — следчы ізалятар, вуліца Ракавецкая, Варшава. Яго аўтар, беларус, па-польску, з памылкамі, прасіў аб дапамозе: «Звяртаюся да Вас па дапамогу свабоднага слова СМІ. Я шчыра спадзяюся, што Вы будзеце мець смеласць правесці ўласнае расследаванне і высветліць праўду».

Былыя калегі па працы захавалі негатыўны ўспамін пра К.: «Я памятаю, што ён корпаўся ў нашых камп'ютарах, з гэтай нагоды нават быў скандал. Ён быў слізкім, ад яго хацелася трымацца далей», — успамінае адна з журналістак.

На судзе К. не прызнаў сябе вінаватым. Ён заявіў, што справу сфабрыкавалі польскія спецслужбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?