Вярхоўны суд Паўночнай Карэі прысудзіў канадскага пастара да пажыццёвага зняволення ў папраўча-працоўным лагеры.

60-гадовы Хеён Су Лім нарадзіўся ў Паўднёвай Карэі, але пражывае ў Таронта.

Яго арыштавалі ў студзені ў сталіцы КНДР Пхеньяне, куды ён прыбыў з гуманітарнай місіяй.

Паўночнакарэйскія СМІ сцвярджаюць, што канадзец прызнаўся ва ўдзеле ў антыўрадавай змове з мэтай устанаўлення ў КНДР «рэлігійнай дзяржавы».

Законы Паўночнай Карэі забараняюць любую місіянерскую дзейнасць.

Акрамя таго, як паведамляе кітайскае агенцтва Сіньхуа, Лім абвінавачваецца ва ўдзеле ў «шумісе вакол сітуацыі з правамі чалавека, арганізаванай ЗША і Паўднёвай Карэяй для дыскрэдытацыі КНДР», а таксама ў распаўсюдзе «ілжывай прапаганды з мэтай ачарніць імідж краіны на сусветнай арэне».

Па словах членаў сям'і пастара, яго апошні візіт у КНДР, падчас якога ён быў арыштаваны, быў звязаны з арганізацыяй гуманітарнай дапамогі дзіцячым садам і сіроцкім прытулкам Паўночнай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?