Боснія і Герцагавіна ў студзені падасць афіцыйную заяву на ўступленне ў ЕС. Пра гэта заявіў супрэзідэнт Босніі і Герцагавіны Драган Човіч.

Яго заява выйшла пасля некалькіх гадоў затрымкі па гэтым пытанні.

Боснія і Герцагавіна падпісала дагавор аб больш цесных адносінах з ЕС — Пагадненне аб стабілізацыі і асацыяцыі — у 2008 годзе.

Аднак пагадненне не было ратыфікавана да чэрвеня 2015 года, пакуль Германія і Брытанія не выступілі з новай ініцыятывай заахвочвання эканамічнага развіцця краіны.

Як адзначаецца, на шляху ўступлення ў ЕС Боснія і Герцагавіна адстае ад суседніх балканскіх краін.

Калі яе заяўка будзе прынятая, наперадзе - гады перамоваў. Многія аглядальнікі лічаць, што краіна — палітычна і этнічна дэцэнтралізаваная, эканамічна неразвітая - не ўступіць у ЕС раней 2025 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?